Напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці жанчын, паслы, кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Беларусі і бізнес-лідары запрашаюць усіх жадаючых жанчын у Беларусі далучыцца да ініцыятывы #ЦеньНаДзень (job shadowing ад англ. Job – праца і shadow – цень) паведамляе tut.by.
У ходзе стажыровак #ЦеньНаДзень, якія ўпершыню прайшлі ў 2019 годзе, больш за 20 маладых беларусак з усёй краіны правялі адзін дзень з кіраўнікамі замежных прадстаўніцтваў і бізнес-кампаній. Усе ўдзельніцы ініцыятывы атрымалі ўнікальны вопыт і даведаліся, як працуюць міжнародныя арганізацыі.
У гэтым годзе арганізатары вырашылі памяняць фармат бліц-стажыровак і прапануюць жанчынам па ўсёй краіне запрасіць амбасадараў стаць сваёй «ценем». Што гэта значыць? Любая жанчына старэйшыя за 18 гадоў можа на адзін дзень стаць настаўніцай для кіраўнікоў міжнародных арганізацый, раскрыць розныя аспекты сваёй справы, распавесці пра выклікі і падзяліцца вопытам.
нг