Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радаслаў Сікорскі пра вайну ва Украіне: ЗША ўжо літаральна нічога не плацяць

24.10.2026 14:14
Палітык заклікаў Еўрасаюз выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы для падтрымкі Украіны напярэдадні зімы.
-,
Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіPAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм’ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі раскрытыкаваў імкненне ЗША як мага хутчэй завяршыць вайну ва Украіне. Дыпламат папярэдзіў, што любы канфлікт можна хутка спыніць, прымусіўшы адзін з бакоў да капітуляцыі. У выпадку Украіны такі падыход можа азначаць ціск на Кіеў з мэтай прымусіць яго пайсці на саступкі Расіі. Пра гэта Сікорскі заявіў 23 кастрычніка на форуме «Гульні свабоды» ў Лодзі:

— Злучаныя Штаты ўжо літаральна нічога не плацяць за гэтую вайну. Яны прадаюць нам узбраенне, галоўным чынам боепрыпасы для сістэм, якія ўкраінцы атрымалі яшчэ пры Джо Байдэне, папярэджваюць пра запускі расійскіх крылатых і балістычных ракет, а таксама забяспечваюць Starlink, за які плацім мы.

Паводле Сікорскага, памылка амерыканскага падыходу заключаецца ў тым, што вайну разглядаюць пераважна як тэрытарыяльны канфлікт. Міністр перакананы, што Расія імкнецца падпарадкаваць Украіну, каб аднавіць свой статус сусветнай дзяржавы.

Палітык таксама заклікаў Еўрасаюз выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы для падтрымкі Украіны напярэдадні зімы. Сікорскі таксама нагадаў пра рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва і выкраданне дзяцей на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях.

iar/pap/эж