Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла, што ў Беларусі зафіксавана яшчэ два выпадкі заражэння каронавірусам, паведамляе Белсат.
Учора Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра чацвёрты выпадак каронавірусу і адзначыла, што яшчэ 2 тэсты пацыентаў, якія адносяцца да кантакту 1-га ўзроўню, папярэдне дэманструюць пазітыўныя вынікі і цяпер праводзіцца дадатковая лабараторная дыягностыка. Сёння заражэнне каронавірусам гэтых двух пацыентаў было афіцыйна пацверджана.
Такім чынам, у Беларусі зафіксавана шэсць выпадкаў каронавірусу – чатыры ў Мінску і два на Віцебшчыны.
Пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі стала вядома 27 лютага. Вірус быў знойдзены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.
ав