Беларуская Служба

Нацбанк прапанаваў банкам зрабіць беларускамоўныя версіі сайтаў і мабільных прыкладанняў

04.03.2020 14:29
Нацыянальны банк Беларусі прапанаваў камерцыйным банкам увесці ў абавязковую камунікацыю з кліентамі беларускую мову.
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Нацыянальны банк Беларусі (НББ) прапанаваў камерцыйным банкам увесці ў абавязковую камунікацыю з кліентамі беларускую мову, у тым ліку забяспечыць беларускамоўныя версіі сайтаў і мабільных прыкладанняў.

«У Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паступаюць звароты грамадзян з просьбай забяспечыць захаванне іх правоў у выбары мовы пры ажыццяўленні банкаўскага абслугоўвання», – гаворыцца ў лісце Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ) на адрас банкаў, тэкстам якога валодае агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

У сувязі з гэтым Нацыянальны банк звярнуўся ў АББ. Рэгулятар просіць банкаўскую супольнасць разгледзець «магчымасць дапрацоўкі інтэрфейса праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца ў банкаматах і інфакіёсках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, мабільнага банкінгу і інтэрнэт-банкінгу з мэтай адлюстравання адпаведнай інфармацыі ў тым ліку на беларускай мове». Таксама банкам прапануецца «разгледзець магчымасць забеспячэння працы беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайта банка (...)».

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская.

вс