Беларуская Служба

Тры замежныя тэлеканалы атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі

04.03.2020 15:21
Пры гэтым іншыя тры замежныя тэлевізійныя СМІ са спісу замежных тэлепраграм, дазволеных да распаўсюджвання на тэрыторыі краіны, выключаныя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Kittima05/shutterstock

У Міністэрстве інфармацыі выдадзены дазволы тэрмінам на тры гады на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі трох замежных тэлепраграм – EPOQUE, TV 1000 Comedy і Viasat Nature/History HD. Пра гэта паведамілі ў ведамстве, інфармуе партал газеты «Звязда».

Пры гэтым іншыя тры замежныя тэлевізійныя СМІ – Fine Living, Travel Channel і МУЗ – са спісу замежных тэлепраграм, дазволеных да распаўсюджвання на тэрыторыі краіны, выключаныя. Тэрміны дзеяння дазволаў на распаўсюд гэтых тэлепраграм мінулі. «За атрыманнем новых дазволаў упаўнаважаныя на тое асобы ў Міністэрства інфармацыі ва ўстаноўленым парадку не звярталіся», – адзначылі ў ведамстве.

вс