Прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка распавёў, што некалькі новых невялікіх расійскіх кампаній пагадзіліся паставіць у Беларусь нафту на ўмовах без прэмій паведамляе telegraf.by
«Пяць новых для нашай краіны пастаўшчыкоў сумарна адправяць у Беларусь у сакавіку каля 200 тыс. тон нафты. Гэта акрамя «Сафмара», у якога ў сакавіку 300 тыс. тон », – удакладніў Аляксандр Цішчанка.
Раней Тэлеграф паведаміў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выклікаў на размову кіраўніка Белнафтахіма 7 сакавіка ў суботу. Як патлумачыў прэзідэнт, «Я вас тузануў у выходны дзень, таму што пытанне не трывае адкладаў».
"Нам трэба прымаць рашэнне і ўжо з панядзелка-аўторка забіраць гэтую нафту. Таму што аб'ёмы вялікія - больш за 6 млн тон ", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі не ўдакладніў, дзе знайшоў столькі нафты. Аднак у расійскіх СМІ лічаць, што «чорнае золата» пацячэ ракой не з Расіі.
яс