Беларуская Служба

Шэнгенскую візу ў польскіх консульствах дзецям і моладзі цяпер можна атрымаць бясплатна

10.03.2020 13:14
Адпаведнае распараджэнне падпісаў міністр замежных спраў Польшчы напярэдадні ўступлення ў сілу палажэнняў пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. 
Flaga Polski
Flaga Polskisatynek/pixabay

- З 29 лютага дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў і маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных і культурных мерапрыемствах, вызваляюцца ад платы за прыём і апрацоўку заяўкі на атрыманне шэнгенскай візы ў польскіх консульствах у Беларусі, – праінфармавалі TUT.BY у пасольстве Польшчы.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў міністр замежных спраў Польшчы напярэдадні ўступлення ў сілу палажэнняў пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Нулявая стаўка візавага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года.

Нагадаем, 8 студзеня Беларусь і Еўразвяз падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненне аб рэадмісіі. Візавае пагадненне робіць атрыманне «шэнгену» прасцей і паніжае яго кошт да 35 еўра. Паніжаная кошт «шэнгену» для Беларусі пачне дзейнічаць, як мяркуецца, у чэрвені. Аднак, з 2 лютага ў Еўразвязе ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс, цяпер за візу беларусам даводзіцца плаціць 80 еўра.