Самалёт BelaviaBy Anna Zvereva from Tallinn, Estonia - Belavia, EW-456PA, Boeing 737-8ZM, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52212173
У сувязі з пастановай урада Італіі аб забароне на ўезд/выезд у/з 15 правінцый у рамках барацьбы з успышкай каранавiруса, авіякампанія «Белавія» прыпыняе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Мілан-Мінск з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 г. уключна.
Для авіябілетаў, аформленых на рэйсы з вылетам з 12 сакавіка па 2 красавіка 2020 года ўключна, магчыма поўнае вяртанне кошту білета ці перанос палёту да 31 траўня 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтых жа маршрутах або на рэйсы «Белавія» па маршруце Мінск-Рым-Мінск.
Вярнуць або абмяняць квіткі можна па месцы iх аплаты.
ав