Беларуская Служба

У Беларусі пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны

11.03.2020 13:30
У Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфармуюць батальён тэрытарыяльных войскаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Maksim Safaniuk

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства абароны пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфармуюць батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабовы склад адпрацуе пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, а таксама будзе вырашаць іншыя пільныя задачы.

нг