Беларуская Служба

Павелічэнне даходаў беларусаў залежаць ад павышэння эфектыўнасці і рэструктурызацыі дзяржсектара

11.03.2020 14:45
Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер.
Ilustracyjne zdjęcie
Ilustracyjne zdjęcieshutterstock, Autorstwa Phongphan

Будучыня беларускай эканомікі і павелічэнне даходаў беларусаў залежаць ад павышэння эфектыўнасці і рэструктурызацыі дзяржсектара, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер - піша БелаПАН.

"Будучыня беларускай эканомікі, а таксама ўзровень жыцця грамадзян у Беларусі, узровень аховы здароўя і адукацыі ў краіне будзе залежаць ад лёсу дзяржпрадпрыемстваў", — сказаў ён.

Да таго часу, пакуль у дзяржсектары "не адбудзецца радыкальных змен, даходы грамадзян не будуць расці".

"Акрамя гэтага, ад становішча дзяржпрадпрыемстваў залежыць стан дзяржфінансаў. Да таго часу, пакуль не будуць вырашаныя праблемы ў дзяржсектары, падатковыя паступленні не будуць расці", — падкрэсліў Крэмер.

На яго думку, неэфектыўная дзейнасць дзяржсектара адмоўна адбіваецца на прыватным сектары ў Беларусі. Існуюць прыклады таго, што прыватныя інвестары адмаўляліся інвеставаць у беларускую эканоміку з-за дамінавання дзяржсектара.

нг