Сталі вядомыя дэталі ўказу па электрамабілях, які ўхваліў Лукашэнка
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што развіццё электратранспарту ў краіне не атрымала патрэбнага імпульсу, і гэтую сітуацыю трэба выправіць.
Producent elektrycznych samochodów, koncern Tesla, wypuścił oprogramowanie, dzięki któremu modele S i X mają funkcję autopilota. Pixabay
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў указ аб падтрымцы развіцця электратранспарту ў Беларусі, перадае Еўрарадыё. Тэлеграм-канал Пул Першага агучыў яго асноўныя тэзісы: вызваленне ад выплаты збору за допуск да ўдзелу ў дарожным руху; вызваленне ад падатку на даданую вартасць зарадных станцый; стаўка ПДВ пры ўвозе электрамабіля складзе 0%; зямельныя ўчасткі для будаўніцтва зарадных станцый можна будзе ўзяць у арэнду бясплатна; плата за паркоўку электрамабіляў у абсталяваных месцах не будзе спаганяцца да 2026 года.
Праект указа па электрамабілях Лукашэнка атрымаў 9 сакавіка. Яго ён абмеркаваў на пасяджэнні ў кіраўніцтвам Саўміна. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што развіццё электратранспарту ў краіне не атрымала патрэбнага імпульсу, і гэтую сітуацыю трэба выправіць. Асабліва ва ўмовах "няпэўнасці з коштам на нафту", напярэдадні запуску Беларускай АЭС.
эж