Беларуская Служба

Мінскія ўлады не зарэгістравалі «Несмяротны полк» трэці раз запар

12.03.2020 17:04
 Актывісты прарасійскай арганізацыі збіраюцца напісаць скаргу ў Міністэрства юстыцыі.
     , 2019
Несанкцыянаваная акцыя «Несмяротны полк» у Віцебску, 2019 годФота: Радыё Свабода

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт зноў адмовіліся зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне «Несмяротны полк», аналагічнае расійскаму праўладнаму руху, перадае Радыё Свабода. Дакументы на рэгістрацыю былі пададзеныя ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкаму ў студзені, а ў сакавіку прыйшла адмова.

Гэта ўжо трэцяя спроба легалізаваць «Несмяротны полк» у Мінску. Летась актывісты нават напісалі ліст да Аляксандра Лукашэнкі, аднак зварот у ягоную адміністрацыю не дапамог, гаворыцца ў заяве актывістаў на сайце аргкамітэту.

У сувязі з гэтым левыя грамадскія аб’яднанні, якія ўтварылі Каардынацыйную раду «Адзінства», выступілі з заявай супраць «неабгрунтаванага пераследу з боку Міністэрства юстыцыі». Актывісты прарасійскай арганізацыі збіраюцца напісаць скаргу ў Міністэрства юстыцыі.

У 2019 годзе, менавіта спасылаючыся на адсутнасць легальнага статусу ініцыятывы, Менскі гарвыканкам не дазволіў ёй шэсця праспектам Незалежнасці на 9 траўня.

Падобныя акцыі масава ладзяцца ў Расеі, адкуль і пазычылі ідэю стварэння ў Мінску арганізацыі «Несмяротны полк».

эж