Савет Міністраў Беларусі пастановай ад 9 сакавіка 2020 года № 137 узгадніў Міністэрству транспарту і камунікацый стварэнне дзяржаўнай установы «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту», піша газета «Звязда».
Адпаведнае рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння даступнасці, павышэння якасці і бяспекі паслуг воднага транспарту, а таксама забеспячэння выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне гандлёвага мараплаўства.
Фінансаванне расходаў на функцыянаванне ўстановы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.
Міністэрству транспарту і камунікацый даручана да 1 траўня зацвердзіць статут, структуру і штатны склад установы, да 1 лістапада прыняць меры па фармаванні маёмаснага комплексу ўстановы, неабходнага для выканання ўскладзеных на яго функцый.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
эж