«Белнафтахім» чакае да канца сакавіка прыбыцця ў порт Клайпеды трох танкераў з нафтай для Беларусі, паведаміў БелТА прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.
Раней паведамлялася аб дамоўленасці «Белнафтахіма» на куплю ў сакавіку двух танкераў нафты ў трэйдараў з перавалкай у порце Клайпеды. Першы з іх прыбыў у літоўскі порт 4 сакавіка. Дадзеная нафта будзе перапрацоўвацца на «Нафтане».
Каментуючы інфармацыю Reuters пра абмеркаванне магчымасці паставак у Беларусь нафты з Саудаўскай Аравіі, Аляксандр Цішчанка сказаў, што краіна працуе па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі паставак нафты, у тым ліку з арабскімі краінамі.
вс