13 сакавіка авіякампанія «Белавія» абʼявіла, што з-за каранавіруса адмяняе рэйсы ў 23 краіны. Палёты ў Італію і Туркменістан цалкам спыненыя, у іншыя краіны – часткова, паведамляе «Еўрарадыё».
На сайце «Белавія» змешчаны вялікі спіс адмененых рэйсаў па краінах з датамі. У ім пазначаны такія краіны, як Азербайджан, Арменія, Бельгія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грузія, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Сербія, Украіна, Швейцарыя, Швецыя, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Эстонія, Расія. І калі ў гэтыя краіны адмененыя асобныя рэйсы ў шэраг гарадоў, то палёты ў Італію цалкам спыняюцца – у Рым з 16 сакавіка. У Туркменістан самалёты не будуць лётаць да 1 красавіка.
У Ізраіль здзяйсняюцца палёты ў Тэль-Авіў толькі ў нядзелі. Як вядома, улады Ізраіля ўвялі абмежаванні на ўезд у сваю краіну для замежнікаў. МЗС Беларусі не рэкамендуе беларускім грамадзянам наведваць Ізраіль і Італію.
вс