Беларуская Служба

Частку студэнтаў БДУ змесцяць у бальніцы для медыцынскага абследавання

14.03.2020 09:48
«Гэта звычайная супрацьэпідэмічная практыка, рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя».
Dezynfekcja
Dezynfekcja PAP/Wojciech Okluśnik

Шпіталізацыя і санітарная апрацоўка памяшканняў БДУ звязана з тым, што ва ўніверсітэце ў аднаго са студэнтаў (сына беларуса, што вярнуўся з Італіі, але ўтаіў інфармацыю пра гэта) быў выяўлены РНК каранавіруса, піша Наша ніва. 

«Гэта звычайная супрацьэпідэмічная практыка, рэкамендаваная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, і мы будзем гэта рабіць — рэсурсаў у сістэмы аховы здароўя на сёння цалкам хапае!» — падкрэслілі ў прэс-службе.

Пры атрыманні адмоўных тэстаў і магчымасці ізаляванага пражывання, большую частку студэнтаў адпусцяць дадому.

эж