Украіна з'яўляецца асноўнай краінай-партнёрам знешняга гандлю Крыму. У тройку лідараў таксама ўваходзіць Беларусь. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік упраўлення Федэральнай службы дзяржстатыстыкі Расіі па Крыме і Севастопалі Вольга Балдзіна, піша партрал tut.by.
- Замежнагандлёвы абарот склаў за дзевяць месяцаў больш за 70 млн долараў. Экспарт склаў 24 млн долараў, а імпарт – 46,2 млн. Мы ўвозім перш за ўсё прадукты харчавання, металы, тавары машынабудавання, транспартныя сродкі. Адкуль прывозім? Нашы пастаўшчыкі: Украіна, Італія, Беларусь, Арменія і Турцыя. Вывозім мы перш за ўсё прадукты харчавання, сыравіна і тавары хімічнай прамысловасці. Галоўныя спажыўцы нашых тавараў – Украіна, Беларусь і Казахстан.
Крым экспартуе свае тавары ў 22 краіны свету. На Украіну прыйшлося 50,3% экспарту, на Беларусь – 23%, на Казахстан – 10,3%. Імпарт тавараў паступаў з 35 краін. Лідарамі сталі Украіна (28,3%), Італія (17,4%), Беларусь (15,5%), Арменія (11%) і Турцыя (6,2%).
эж