Беларуская Служба

Украіна зачыняе мяжу з Беларуссю, амбасада спыняе консульскі прыём

14.03.2020 14:27
У межах спынення распаўсюду каронавірусу, Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла часовыя абмежаванні на ўезд замежнікаў ва Украіну.
            -
Пасажырскі цягнік «Чатырох сталіц» фарміравання ўкраінскай чыгункі «Укрзалізниця» паведамленнем Кіеў – Мінск - Вільнюс – Рыга screen/youtube

З 16 сакавіка да 3 красавіка 2020 года замежнікам і асобам без грамадзянства забараняецца ўезд ва Украіну, у тым ліку і транзітам, паведамляе тэлеканала Белсат са спасылкай на амбасаду Украіны ў Менску.

У межах спынення распаўсюду каронавірусу, Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла часовыя абмежаванні на ўезд замежнікаў ва Украіну. Абмежаванні ўводзяцца з 16 сакавіка да 3 красавіка бягучага году.

Уезд ва Украіну застанецца для дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў. Пры гэтым рэжым выезду замежнікаў і асобаў без грамадзянства з Украіны застаецца нязменным.

Грамадзяне Украіны могуць бесперашкодна перасякаць дзяржаўную мяжу Украіны для ўезду / выезду. Але пры гэтым будзе прымяняцца абавязковая 14-дзённая працэдура назірання.

эж