Каля 900 вялікагрузных аўтамабіляў сабралася ў чэргах на выезд у краіны Еўрасаюза з боку Беларусі - паведамляе сайт naviny.by.
Больш за ўсё фур знаходзіцца на беларуска-літоўскім участку больш за 600:
• «Каменны Лог» - больш за 260;
• «Прывалка» - больш за 150;
• «Катлоўка» - больш за 100;
• «Беняконі» - больш за 90.
На польскім напрамку ў чарзе качуе больш за 230 велікагрузаў:
• «Брузгі» - больш за 100;
• «Казловічы» - больш за 70;
• «Бераставіца» - больш за 60.
На гэтым фоне латвійскае кірунак амаль пустое:
• «Урбаны» - больш за 40.
З 15 сакавіка ў сувязі COVID-19 сваю мяжу для замежнікаў закрыла Польшча, з 16 сакавіка рэжым забароны ўвядзе Украіна, а таксама гэта зробіць Літва. 14 сакавіка на польскім напрамку назіраліся вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў.
нг