Беларуская Служба

У праймерыз ад апазіцыі ў Пінску і Століне перамог Юры Губарэвіч

15.03.2020 16:48
Раней працэдура праймерыз прайшла ў Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркаўшчыне, Паставах, Лепелі, Бярозе, Брэсце і Драгічыне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / corgarashu

У галасаванні за адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Пінску і Століне перамог кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, паведамілі ў прэс-службе праймерыз, пра што піша сайт naviny.by і Наша Ніва.

Для ўдзелу ў галасаванні зарэгістраваліся 104 чалавекі, прагаласаваў 101. Галасы размеркаваліся наступным чынам: кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч – 48, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец – 45, в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў – 4, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч – 3. Сустаршыня аргкамітэту БХД Вольга Кавалькова не атрымала ніводнага голасу. Адзін бюлетэнь прызнаны несапраўдным.

Раней працэдура праймерыз прайшла ў Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркаўшчыне, Паставах, Лепелі, Бярозе, Брэсце і Драгічыне. Усюды, за выключэннем Гарадка і Драгічына, большасць галасоў атрымаў Севярынец. У Гарадку і Драгічыне перамог Губарэвіч.

нг