Беларуская Служба

МУС адмяніла ўсе спатканні ў месцах пазбаўлення волі

16.03.2020 10:47
Пакуль складана сказаць, на які тэрмін адменены спаткання, такая мера будзе дзейнічаць «да адмысловага распараджэння».
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

У беларускіх месцах пазбаўлення волі часова адменены кароткія і доўгія спатканні.

На такі крок МУС, у вядзенні якога знаходзіцца пенітэнцыярная сістэма, пайшло «ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў».

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, пакуль складана сказаць, на які тэрмін адменены спаткання, такая мера будзе дзейнічаць «да адмысловага распараджэння».

Пры гэтым для прафілактыкі ВРВІ ў асенне-зімовы перыяд дазволена раз у месяц дадатковая перадача асуджаным гародніны, садавіны і вітамінаў вагой да 10 кілаграмаў.

Кажучы 13 сакавіка на сустрэчы з міністрам унутраных спраў аб праблеме каранавіруса, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што «гэтая зараза заўсёды ў нас па вясне, хай не такая, а іншая».

Як раней паведамлялася, на адмысловай нарадзе 12 сакавіка ўрад прыняло рашэнне абмежаваць да 6 красавіка правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам.

ав