Беларуская Служба

Беларусь не пакіне сваіх грамадзян за мяжой, калі суседзі закрыюць граніцы

16.03.2020 13:13
16 сакавіка ў Маскве заявілі, што з-за эпідэміі закрываецца мяжа з Беларуссю.
Замер тэмпературы цела ў ВенгрыіPAP/EPA/Zoltan Balogh

«Беларусь будзе прадпрымаць усё неабходнае, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія хочуць вярнуцца ў краіну, у яе вярнуліся», – сказала прэс-сакратар прэм'ер-міністра краіны Сяргея Румаса Аляксандра Ісаева. Кабінет міністраў прадпрыме адпаведныя меры ў выпадку распаўсюджвання каранавіруса і закрыцця межаў усімі суседзямі Беларусі, зазначыла Ісаева, якую цытуе агенцтва БелТА.

16 сакавіка ў Маскве заявілі, што з-за эпідэміі закрываецца мяжа з Беларуссю. Аляксандра Ісаева сказала, што пра гэта расійскі прэмʼер-міністр Міхаіл Мішусцін паведаміў свайму беларускаму калегу падчас тэлефоннай размовы ў нядзелю. Румас і Мішусцін дамовіліся аб каардынацыі далейшых дзеянняў, зазначыла Ісаева.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар