Рада кампаніі Народнага галасавання (праймерыз) прыняла рашэнне аб прыпыненні з 18 сакавіка па 2 красавіка рэгіянальных паездак кандыдатаў у сувязі з пагрозай распаўсюду каранавіруса. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка штабу Аляксей Сігаеў.
Аднак запланаваная сустрэча ў Баранавічах усё ж адбудзецца заўтра, 17 сакавіка. Далей на два тыдні праймерыз прыпыніцца.
На сёння апазіцыя вырашыла спыніць падрыхтоўку сустрэчы з выбарцамі ў Мінску, якая мела адбыцца 20 сакавіка.
Тым часам Павел Севярынец заявіў, што ўвогуле здымаецца з праймерыз па вылучэнні адзінага апазіцыйнага кандыдата.
вс