Беларуская Служба

«Белавія» прыпыняе палёты ў Баку і Бейрут

16.03.2020 18:04
Вяртанне сродкаў або змена даты вылету магчымыя да 31 снежня 2020 года.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Авіякампанія «Белавія» прыпыняе выкананне палётаў у Азербайджан з 15 сакавіка па 15 красавіка і Ліван з 19 сакавіка па 29 сакавіка, паведамілі ў яе прэс-службе, інфармуе партал naviny.by.

Раней 16 сакавіка «Белавія» паведаміла аб прыпыненні палётаў у сталіцы Малдовы і Латвіі – Кішынёў і Рыгу. У сувязі з пастаянна зменлівай сітуацыяй авіякампанія просіць правяраць абнаўленне на сваім сайце аб адмененых рэйсах у сувязі з эпідэміяй каранавіруса.

Вяртанне сродкаў або змена даты вылету магчымыя да 31 снежня 2020 года. Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз.

На сёння поўнасцю або часткова адмененыя рэйсы «Белавія» ў Азербайджан, Арменію, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Грузію, Ізраіль, Італію, Казахстан, Кіпр, Латвію, Літву, Малдову, Польшчу, Расію, Сербію, Туркменістан, Украіну, Швейцарыю, Швецыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Эстонію.

вс