Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманых у Гродне перавезлі ў мінскі следчы ізалятар на Акрэсціна

31.05.2020 10:03
Супрацоўнікі міліцыі выкарысталі правакацыю, каб затрымаць актывістаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/New Africa

Як паведаміла «Вясне» Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама дакладна разам з ім затрыманы аператар канала «Belarus12stop». Удзельнікі пікету мяркуюць, што супрацоўнікі міліцыі выкарысталі правакацыю, каб затрымаць актывістаў.

нг