Радаслаў Сікорскі рэзка асудзіў актывістаў, якія спрабуюць правяраць дакументы іншых людзей, не маючы на гэта права. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў Познані. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што такія паводзіны непрымальныя.
Двум мужчынам, звязаным з ультраправай партыяй KORWiN, прадʼяўлены абвінавачванні ў паклёпе на ўкраінку, якая працуе ў ўкраінскай фірме. 3-га ліпеня падазраваныя апублікавалі відэа, у якім, сярод іншага, распытвалі жанчыну пра яе падтрымку Сцяпана Бандэры і чаму гэтая фірма так мала плаціць за арэнду памяшкання.
Мужчынам прадʼяўлены абвінавачванні па гэтай справе, кажа прэс-сакратар паліцыі Вялікапольшчы Анджэй Баровяк.
— Гэты запіс быў прадстаўлены шырокай публіцы, што магло б прывесці жанчыну да страты даверу або перашкодзіць яе прафесійнай дзейнасці.
Віцэ-прэмʼер Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што такія паводзіны непрымальныя.
— Няма на гэта нашай згоды. Гэта злачынства. Калі хтосьці хоча правяраць дакументы людзей, якія знаходзяцца ў нашай краіне, мы прапануем падаць заяву на службу ў паліцыю.
Віцэ-прэмʼер таксама звярнуўся да польскіх і ўкраінскіх палітыкаў з просьбай не будаваць свае пазіцыі на распальванні варожых эмоцый.
IAR/яс