Дапоўнены пералік захворванняў, якія даюць права беларусам на бясплатнае забеспячэнне лекамі і лячэбным харчаваннем, піша газета «Звязда». Паводле дакументу, «інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19», занесеная ў пералік захворванняў, якія даюць права грамадзянам на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах лекараў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем».
Тым часам эпідэмія каранавіруса Sars-Cov-2 працягвае шырыцца Беларуссю. Станам на 17 чэрвеня ў Беларусі носьбітамі гэтай хваробы былі 56 032 чалавекі.
За ўвесь час эпідэміі ад наступстваў Sars-Cov-2 памерлі 324 жыхара Беларусі.
эж