Беларуская Служба

У Савецкім раёне Гомеля ў Бабарыкі і Цапкалы не прызналі подпісаў

29.06.2020 17:45
Самы вялікі працэнт несапраўдных подпісаў па выніку асноўнай і дадатковай праверкі ў Віктара Бабарыкі – 23,28%. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта 29 чэрвеня паведаміў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Леанід Судаленка, які прысутнічаў на паседжанні Савецкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, паведамляе gomelspring.org.

Самы вялікі працэнт несапраўдных подпісаў па выніку асноўнай і дадатковай праверкі ў Віктара Бабарыкі – 23,28%. Па гэтай прычыне прынята рашэнне не залічваць экс-кіраўніку Белгазпрамбанка ўсе здадзеныя на праверку 4870 подпісаў. У экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы па выніку двух праверак несапраўднымі апынуліся 16,53%. У выніку яму не пайшлі ў залік усе 1956 подпісаў.

У пакінутых пяці прэтэндэнтаў, уключаючы дзеючага кіраўніка дзяржавы, працэнт несапраўдных подпісаў у выніку асноўнай праверкі склаў менш за 15% і па іх паўторныя праверкі не праводзіліся. Абсалютна чыстымі апынуліся ўсе 45 подпісаў толькі ў экс-дэпутаткі Ганна Канапацкай.

Па словах незалежнага назіральніка, на пасяджэнні таксама прынята рашэнне аб месцах і памяшканнях у раёне для размяшчэння і вядзення перадвыбарнай агітацыі. Па ўсіх рашэнням галасавалі адзінагалосна, альтэрнатыўных меркаванняў у членаў раённага выбаркама не ўзнікла. Леанід Судаленка ўстрымаўся ад каментара аб несапраўдных подпісах у двух камандах альтэрнатыўных кандыдатаў.

- Я пакуль для сябе хачу зразумець, чаму подпісы ў двух прэтэндэнтаў у Гомелі забракаваныя. Будзе статыстыка па іншых раёнах, тады і ўбачым, што адбываецца, – адзначыў ён.

Каментуючы ў цэлым вынікі пасяджэння, назіральнік адзначыў, што паседжанне доўжылася каля паўгадзіны, кворум быў на ім прысутнічалі 12 з 13 сяброў камісіі. У раённым выбаркаме зарэгістраваліся яшчэ 9 назіральнікаў ад прадзяржаўных структур, аднак яны пакуль сваёй цікавасці да кампаніі не праяўляюць. Назіральнік таксама дадаў, што практычна ўсе на пасяджэнні камісіі, знаходзіліся ў масках.

Савецкі раён Гомеля з'яўляецца адным з самых буйных, тут пражывае каля 180 тысяч чалавек. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 5-га па 14 ліпеня.