Беларуская Служба

Азербайджанская нафта паступае ў Беларусь

30.06.2020 15:55
Танкер з 85 тысячамі тон азербайджанскай нафты для Беларусі ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR прыбыў у порт Адэсы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlan Budman/Shutterstock.com

Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. У «Белнафтахіме» плануюць, што 10-15 ліпеня нафта ўжо будзе на Мазырскім НПЗ.

Адказваючы на пытанне пра іншыя танкерныя пастаўках, Аляксандр Цішчанка растлумачыў, што праца па іх працягваецца.

SOCAR Trading (даччыная структура SOCAR) за сакавік – красавік паставіла беларускаму канцэрну «Белнафтахім» чатыры партыі нафты агульным абʼёмам каля 335 тысяч тон праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса – Броды на Мазырскі НПЗ.

Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 мільёна тон нафты.

юл