Беларуская Служба

Улады анулююць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў

30.06.2020 13:09
Найбольш подпісаў прызнаныя несапраўднымі за Віктара Бабырыку ды Валерыя Цапкалу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Выбарчыя камісіі Беларусі працягваюць праверку сапраўднасці подпісаў. З першых дзён несапраўднымі пачалі прызнаваць подпісы альтэрнатыўных кандыдатаў, піша газета «Наша Ніва»

Несапраўднымі подпісы ў падтрымку Бабарыкі і Цапкалы былі прызнаныя ў раёнах Гомля і Віцебску, Жлобіне, Светлагорску і іншых гарадах. Найбольш адзначыўся Савецкі раён Гомля, дзе ў Бабарыкі і Цапкалы не прызналі сапраўднымі ўсе подпісы. Затое ў Лукашэнкі, Канапацкай і Чэрачня – усё бездакорна. Па гэтай прычыне прынята рашэнне не залічваць экс-кіраўніку Белгазпрамбанка ўсе здадзеныя на праверку 4870 подпісаў. У экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогіяў Валерыя Цапкалы не пайшлі ў залік усе 1956 подпісаў.

У Кастрычніцкім раёне Віцебску прызналі несапраўднымі подпісы за вылучэнне Цапкалы. Камісія прызнала несапраўдным 1221 подпіс за Валерыя Цапкалу, бо «пры праверцы было выяўлена 15,45% несапраўдных подпісаў».

У Гародні не залічылі подпісы за Дзмітрыева. У адным з раёнаў не прынялі за Бабарыку і Цапкалу

Падобная сітуацыя склалася ў Фрунзенскім раёне Мінску – самым вялікім у краіне. На яго тэрыторыі пражывае 236 тысяч выбарцаў.Мясцовая тэрытарыяльная камісія раёну забракавала подпісы, якія тут былі сабраныя ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Подпісы ў падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Ганны Канапацкай, Андрэя Дзмітрыева і Святланы Ціханоўскай прызнаныя сапраўднымі.

юл