Збор кампаніі BY_Help перайшоў барʼер у 100 тысяч літаральна за шэсць дзён», паведаміў адзін з арганізатараў збору сродкаў Аляксей Лявончык.
На падтрымку рэпрэсаваных дасылалі грошы з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, з літаральна ўсіх краінаў Еўропы, з Расіі і нават з Кітая, Японіі ды Аўстраліі, адзначае ён. Прыкладна 55 % ахвяраванняў паходзіць з-за мяжы, і 45 % – з самой Беларусі.
Сярэдні памер ахвяравання складае 30 долараў. Самае вялікае ахвяраванне – дзве тысячы долараў.
Кампанія #BY_Help зʼявілася ў 2017 годзе. Тады людзі выходзілі на вулічныя пратэсты праз «Дэкрэт аб дармаедах». Ініцыятыва дапамагала людзям, якіх пакаралі штрафамі і арыштамі.
юл