Беларуская Служба

Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь значна скараціліся

02.07.2020 14:05
Расейскія нафтавыя кампаніі за 6 месяцаў 2020 году паставілі ў Беларусь 4,65 млн тонаў нафты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/ded pixto

Гэта на 44,3% менш, чым было ў першую палову мінулага году, паведамляе Радыё «Свабода».

У першым квартале паставілі толькі 1,04 млн тонаў – на 77% менш, чым летась. У другім квартале імпарт вырас да 3,7 млн тонаў пасля дамоваў аб разліках за нафту.

Для Расеі Беларусь застаецца адзінай краінай блізкага замежжа, якая імпартуе яе нафту. У І квартале 2020 году беларускі бок купляў нафту ў прыватных кампаніях бізнесоўца Міхаіла Гуцэрыева – ранейшая схема паставак ад іншых расейскіх кампаніяў была скасаваная ў першым квартале праз спрэчкі вакол расейскага падатковага манеўру.

На ІІІ квартал «Белнафтахім» узгадніў з Міністэрствам энергетыкі Расеі пастаўкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 5,75 млн тонаў нафты.

юл