Беларуская Служба

У Беларусі зноў адбыліся палітычныя суды

07.07.2020 10:12
Гэтым разам асудзілі трох чалавек, затрыманых трэцяга ліпеня.
Ілюстрацыйны здымак http://spring96.org/

У Магілёве, Маладзечне і Гродне прайшлі суды над затрыманымі трэцяга ліпеня падчас святкавання Дня незалежнасці. Людзі правялі ўсе выходныя правялі ў ізалятарах у чаканні судовых пасяджэнняў, паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".

У Магілёве асудзілі Глеба Будкова, якога затрымалі каля гандлёвага цэнту. Падставай для затрымання стаў бел-чырвона-белы сцяг, які малады чалавек навязаў на сваіх плячах. На Будкова склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і трое сутак пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Суддзя Вікторыя Палякова накіравала справу назад у РАУС на дапрацоўку.

У Гродне аштрафавалі затрыманага трэцяга ліпеня каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Скідзеля Яўгена Клімука. Суддзя прысудзіў яму 15 базавых велічынь (405 рублёў) штрафу за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Толькі праз тры дні пасля інцыдэнту праваабаронцам стала вядома пра затрыманне трэцяга ліпеня Аляксандра Новіка. Яго затрымалі і склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У судзе шостага ліпеня суддзя Інэса Южык прыняла рашэнне аштрафаваць Новіка на 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Таксама ў раённым судзе Навагрудка 10 базавых штрафу атрымаў Юрый Каладко за ўдзел у мясцовым «Ланцугу салідарнасці».

юл