Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Фізічны пуск БелАЭС запланавалі за два дні да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

05.08.2020 12:31
«Росатом» працягвае працаваць паводле зацверджанай праграмы будаўніцтва і залежыць на кожным этапе ад прыёмкі беларускім бокам.
АЭС у Філіпсбургу ў ГерманііWikimediaImages/pixabay.com/CC0

Паводле крыніц у «Росатоме», фізічны пуск Беларускай АЭС запланавалі на 7 жніўня, за два дні да выбараў прэзідэнта, паведамляе Радыё «Свабода».

«На гэтай урачыстасці будуць прысутнічаць дэлегацыі высокага ўзроўню і журналісты, запрошаныя выключна беларускім бокам. Беларускі ўрад арганізуе ўсё гэтае мерапрыемства, гэтым разам «Росатом« не зможа запрасіць прэсу са свайго боку», – зазначылі крыніцы.

«Росатом» будзе ладзіць так званы энергетычны пуск станцыі прыблізна праз 90 дзён, тэарэтычна бліжэй да новага году», – паведамілі крыніцы ў кампаніі, але таксама дадалі, што ўдзел у гэтай імпрэзе будзе залежаць ад эпідэмічнай сітуацыі і згоды беларускіх уладаў.

«Росатом» працягвае працаваць паводле зацверджанай праграмы будаўніцтва і залежыць на кожным этапе ад прыёмкі беларускім бокам.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар