Парк Дружбы народаў у Мінску заняла вайсковая тэхніка. Увечары ў чацвер там планавала правесці мітынг кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Аднак улады вырашылі арганізаваць якраз на гэтай пляцоўцы святкаванне Дня чыгуначных войскаў, якія ў Беларусі даўно не існуюць. Спроба прадстаўнікоў Ціханоўскай завесці ў парк апаратуру для мітынгу не ўдалася – супрацоўнікі ДАІ перакрылі заезды, паведамляе «Еўрарадыё».
Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Вольга Кавалькова спрабуе высветліць, ці магчыма правесці мітынг на іншых пляцоўках у сталіцы, прадугледжаных для такіх мэтаў. А 14-й гадзіне штаб збярэцца, каб абмяркоўваць план дзеянняў.
вс