Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Артысты эстрады масава адмовіліся ад удзелу ў перадвыбарчых канцэртах Лукашэнкі

07.08.2020 11:20
Пасля навіны пра канцэрты жыхары Беларусі пачалі масава пісаць зоркам у сацыяльных сетках і прасіць іх не прыязджаць на канцэрты 8 жніўня..
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/kondr.konst

6 жніўня стала вядома, што напярэдадні выбараў прэзідэнта Беларусі ў многіх буйных гарадах краіны пройдуць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў (у асноўным, расійскіх ды ўкраінскіх), паведамляе «Наша Ніва»

Пасля навіны пра канцэрты жыхары Беларусі пачалі масава пісаць зоркам у сацыяльных сетках і прасіць іх не прыязджаць на канцэрты 8 жніўня.

Канцэрты на 8 жніўня ў падтрымку Лукашэнкі ў Мінску, абласных і вялікіх раённых гарадах з удзелам замежных артыстаў адмененыя.

Расійскі гурт Rasa, «Кар-Мэн, беларуская зорка Мэв, Джаро і Ханза паведамілі, што не прыедуць на канцэрт у Мінск 8 жніўня.

Стас П'еха адмовіўся выступаць 8 жніўня ў Брэсце (сказаў, што раней за восень не чакаць яго ў Беларусі).

Haddaway наогул не ведаў, што выступае 8 жніўня ў Гомлі, таму не будзе і яго.

Ціна Караль выдаліла ўсе анонсы мерапрыемства 8 жніўня ў Бабруйску (таксама зʼявілася афіцыйная заява ў пабліку ўкраінскага еўрабачання, што яна не прыедзе). Юліана Караулава адмовілася выступаць 8 жніўня ў Брэсце. Аксана Кавалеўская (гурт «Краски») напісала ў інстаграме, што таксама не выступае ў Брэсце.

Леанід Агуцін спытаў у сваіх фанаў, ці ехаць яму на канцэрт 8 жніўня ў Гродне, і прыняў рашэнне – адмовіцца да паездкі ў Беларусь.

А пад поўнач прыхільнікам даў адказ на просьбы не прыязджаць на канцэрт у горад на Заходняй Дзвіне Рыгор Лепс: «Дарагія сябры! Канцэрту ў Віцебску 8 жніўня не будзе».

эж