Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памёр Генадзь Шутаў, у яго ў Брэсце сілавікі стралялі з табельнай зброі

19.08.2020 11:54
Генадзь Шутаў стаў чацвёртым загінулым пратэстоўцам.
Генадзь Шутаў Фота: TUT.by

У Мінску ў вайсковым шпіталі памёр Генадзь Шутаў, у яго ў Брэсце стралялі з агнястрэльнай зброі сілавікі, паведамляе партал TUT.by. 43-гадовы мужчына быў паранены ў галаву 11 жніўня падчас разгону мірных масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго жыццё спачатку ратавалі брэсцкія лекары, пасля — мінскія. Шутава на верталёце даставілі ў Мінск.

Дачка Генадзя Шутава пацвярджала, што ў бацькі агнястрэльнае раненне, быў пашкоджаны мозг. Пра тое, што ў Брэсце была стральба па пратэстоўцах з агнястрэльнай зброі, паведамляла прэс-служба МУС. Аднак пасля міністр унутраных спраў Юрый Караеў пачаў гэта адмаўляць.

Генадзь Шутаў стаў чацвёртым загінулым пратэстоўцам.

эж