Брутальныя затрыманні ў Беларусі, жнівень 2020 г.PAP/Anna Ivanova
2155 дэманстрантаў затрымалі ў Брэсцкай вобласці з 9 да 16 жніўня. 2116 з іх па стане на 16 жніўня было вызвалена, піша «Наша Ніва». Такія лічбы распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ вобласці.
Дадзеная лічба вымушае засумнявацца ў афіцыйнай лічбе «больш за 7000» затрыманых па краіне. Бо Брэсцкая – толькі адзін з сямі рэгіёнаў, а найбольш масавыя затрыманні мелі месца ў Мінску.
Больш за 700 чалавек падалі заявы ў Следчы камітэт па фактах зверскага збіцця АМАПаўцамі падчас перавозкі затрыманых, у РУУСах і турмах.
эж