Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З раніцы 19 жніўня Купалаўскі тэатр заблакаваны: супрацоўнікі і акцёры не могуць патрапіць у будынак

19.08.2020 15:45
Афіцыйная версія – санітарны дзень.
.
.фота: tut.by

19 і 20 жніўня абвешчаныя выходнымі днямі. Пра гэта TUT.BY паведамілі акцёры тэатра.

- Вуснае распараджэнне міністра культуры – нікога не звальняць. Мы ўсе напісалі заявы аб звальненні, але афіцыйна нас яшчэ ніхто і не звольніў, мы працягваем быць работнікамі тэатра. Сёння ў 9 гадзін раніцы тэхнічны персанал прыйшоў на працу і ўбачыў, што дзверы проста зачыненыя, вісіць аб'ява, што 19 і 20 жніўня – выходныя дні ў сувязі з правядзеннем санітарна-эпідэміялагічнай апрацоўкі ўсіх памяшканняў тэатра, – кажуць работнікі, якія сабраліся ля тэатра. – Нас ніхто не папярэджваў ні пра якую апрацоўцы! Учора ў тэатры былі людзі ў масках, праваахоўнікі. Што зараз адбываецца ўнутры, мы не ведаем.

Усе ўваходы ў Купалаўскі тэатр зачыненыя. Мы запыталіся ў паста аховы, ці ёсць у тэатры хтосьці з кіраўніцтва, нам адказалі, што ёсць, але ніхто да прэсы так і не спусціўся. Вядома, што некалькі акцёраў таксама спрабавалі трапіць у тэатр са службовага ўваходу, але іх не пусцілі.

ав