Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка назваў Каардынацыйны савет Ціханоўскай «чорнай сотняй»

20.08.2020 07:14
Каардынацыйны савет Святланы Ціханоўскай абраў свой прэзідыум.
Аляксандр ЛукашэнкаPAP/EPA/ANDREI STASEVICH / BELTA / POOL

Каардынацыйны савет абраў свой прэзідыум. Нагадваем, савет быў створаны экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай і павінен стаць прадстаўнічым органам беларускага грамадства для перамоў з уладамі.

У склад савета ўвайшло каля 70 чалавек. Учора быў абраны яго прэзідыум, у які ўвайшлі, між іншым, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч і былы дырэктар Купалаўскага  тэатра, былы дыпламат (у тым ліку былы амбасадар Беларусі ў Польшчы) Павел Латушка і яшчэ чатыры чалавекі.

Вольга Кавалькова, таксама член прэзідыум, заявіла, што праца Каардынацыйнага савета накіраваная на арганізацыю мірнага працэсу перадачы ўлады і забеспячэння згоды ў грамадстве.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка на паседжанні Савета бяспекі раскрытыкаваў стварэнне з Каардынацыйнай рады.

- Для захопу і перадачы ўлады была створана так званая чорная сотня. Гэта так званы апазіцыйны штаб. Я хачу яшчэ раз падкрэсліць, што стварэнне альтэрнатыўных і паралельных і іншых органаў улады - такіх, як сотні - для захопу ўлады караецца законам.

Аляксандр Лукашэнка, ужываючы тэрмін „чорная сотня”, спаслаўся на кансерватыўны рух, які існаваў у царскай імперыі ў пачатку XX стагоддзя. З часам чорная сотня стала сінонімам крайне правых і фашысцкіх апалчэнцаў.

аз