Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Каардынацыйнага савета

20.08.2020 14:21
Крыміманляна справа супраць Каардынацыйнага савета ўзбуджаная па артыкуле 361 КК Беларусі.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Узнікненне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на нанясенне ўрону нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным факце ўзбуджаная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса”, - паведаміў журналістам генпракурор Аляксандр Канюк.

Крымінальныя справы па артыкуле 361 КК Беларусі „Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, як правіла, ўзбуджае КДБ.

У артыкулы тры часткі, якія прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 5 гадоў, паведамляе Sputnik.

У сваю чагру савет адказау генпракурору, што ўсе мэты Каардынацыйнага савета і спосабы іх дасягненьня, выкладзены ў Рэглямэнце савета і прынятай рэзалюцыі, з’яўляюцца законнымі, заснаванымі на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
 
„Сябры Каардынацыйнай рады не распаўсюджвалі заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, ці ажыццяўленню акту тэрарызму або дывeрсіі, або да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь”, - чытаем у заяве Каардынацыйнага савета, якую цытуе „Свабода”.

аз