Трэці эканамічны Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі павінен адбыцца 8 – 9 кастрычніка ў Гродне. Аднак украінскія ўлады аб’явілі аб прыпыненні падрыхтоўкі да яго.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба заявіў, што падрыхтоўка да Форума рэгіёнаў пастаўлена на паўзу. І ў той самы час дадаў, што мерапрыемства пакуль не адменена.
Паводле міністра, невядома, якой будзе сітуацыя заўтра. Ён удакладніў, што падрыхтоўка да форума прыпынена для ўстанаўлення больш зразумелай для Украіны сітуацыі ў Беларусі.
Тым часам беларускія СМІ нічога не паведамляюць пра падрыхтоўку да Форума рэгіёнаў. Праўда, у Гродне, дзе маецца адбыцца форум, праведзена маштабная рэканструкцыя вуліц і працы працягваюцца.
Гродзенскія СМІ пакуль таксама ніякіх афіцыйных заяваў адносна Форума рэгіёнаў не публікавалі.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ