Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага

09.09.2020 16:20
«Марыя Калеснікава зблытала карты спецслужбам і зламала іхны сцэнар», – кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
Святлана Ціханоўская і Марыя КалеснікаваEPA / TATYANA ZENKOVICH Пастаўшчык: PAP/EPA

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага паведаміў бацька Марыі Аляксандр Калеснікаў.

- Кіраўнік следчай групы галоўнага следчага ўпраўлення СК Васілюк патэлефанаваў мне і паведаміў, што яна арыштаваная. Прапанаваў прывезці перадачу, – сказаў Калеснікаў, парталу TUT.BY

Нагадаем, учора Марыю Калеснікаву спрабавалі вывезці на Украіну. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь.

Марыя Калеснікава зблытала карты спецслужбам і зламала іхны сцэнар, – кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

- Улада, здавалася, адпрацавала сцэнар выціскання найболей небяспечных сваіх апанентаў, найперш з Каардынацыйнай рады, за мяжу. Гэты сцэнар даў збой менавіта ў выпадку Калеснікавай. Для ўладаў гэта вялікі аблом і яны думаюць што з ёю цяпер рабіць. Бо ж, калі яе выпускалі, з беларускага боку за мяжу, то здаецца, ніякіх прэтэнзіяў не мелі, бо, калі чалавек пад крымінальным пераследам, то яго не выпускалі б з краіны.

Сёння быў затрыманы таксама яшчэ адзін член Прэзідыюма Каардынацыйнай рады Максім Знак i сябра Каардынацыйнай рады адвакат Ілля Салей.

яс