Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнты пакідаюць БРСМ і прафкам

09.09.2020 22:50
Шэрагі студэнцкай арганізацыі БРСМ і прафсаюзаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачалі змяншацца. 
.
. БелаПАН

Падштурхнула гэты працэс, паводле студэнтаў тое, што цяпер адбываецца ў краіне. Алена, якая вучыцца на трэцім курсе, распавяла, што не хоча больш мець нічога агульнага з праўладнымі арганізацыямі.

Правучыўшыся ва ўніверсітэце два гады я пабачыла, што БРСМ мне ні ў чым не дапамог – ні ў вучэбным працэсе, ні ў арганізацыі актыўнага студэнцкага жыцця. А ў святле апошніх падзей я больш не магу заставацца ў той арганізацыі

Сяргей удзельнічаў з сваімі аднакурснікамі ў акцыях пратэсту, бо зразумелі, што што выбары былі сфальсіфікаваныя.

Маладыя людзі кажуць, што арганізацыя існуе толькі дзеля таго, каб абслугоўваць дзеючую ўладу і вылічваць з іх невялікай студэнцкай стыпендыі ўнёскі на ўтрыманне так званых лідэраў арганізацыі.

Паводле суразмоўцаў, больш сотні студэнтаў напісалі заявы на выхад з БРСМ і прафкама ўніверсітэта. Дарэчы, прафкам адрэагаваў тым, што студэнтам пачалі прапаноўваць зніжкі на праязныя і білеты ў басейн. Праўда, гэта ўжо мала каго прываблівае.

У БРСМ усё ж спадзяюцца папоўніць свае шэрагі за кошт першакурскнікаў.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ