Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі пратэст закрануў нават сельскагаспадарчыя палі

09.09.2020 18:12
Сёння на полі дзяржаўнай сельскай гаспадаркі пад Маладзечнам заўважаныя цюкі сена з палітычнымі надпісамі.
Палітычныя цюкіТэлеграм-канал Нашай Нівы

Некалькі дзясяткаў цюкоў, пакрытых белай плёнкай, хтосьці расфарбаваў. На большасць пасярэдзіне намалявалі чырвоную лінію, што ўяўляе сабой адсылку да нацыянальнага бел-чырвона-белага беларускага сцяга. На некаторых былі надпісы – «Жыве Беларусь!», «Уходи», «Не забудем не простим».

Праз некалькі гадзін размаляваныя цюкі пачалі пагружаць на сельскагаспадарчую тэхніку і вывозіць з поля. Куды іх транспартавалі, пакуль невядома.

Ігар Палынскі