Некалькі дзясяткаў цюкоў, пакрытых белай плёнкай, хтосьці расфарбаваў. На большасць пасярэдзіне намалявалі чырвоную лінію, што ўяўляе сабой адсылку да нацыянальнага бел-чырвона-белага беларускага сцяга. На некаторых былі надпісы – «Жыве Беларусь!», «Уходи», «Не забудем не простим».
Праз некалькі гадзін размаляваныя цюкі пачалі пагружаць на сельскагаспадарчую тэхніку і вывозіць з поля. Куды іх транспартавалі, пакуль невядома.
Ігар Палынскі