Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Салігорскі шахцёр Юры Корзун пачаў сёння свой адзіночны пратэст

10.09.2020 12:02
Каля 10:10 шахцёра вынеслі з шахты.
Юрый Корзун screen/https://mogilev.online/rus/news/belarus-17230/

Салігорскі шахцёр Юры Корзун пачаў сёння свой адзіночны пратэст. Ён прыкаваў сябе наручнікамі на 300-метровай глыбіні ў знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі «Беларускалія» на работнікаў, якія выступаюць супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць гвалту ўлад у дачыненні да мірнага насельніцтва. Каля 10:10 шахцёра сі вынеслі з шахты.

-Ля таго месца адкуль, яго выносілі стаяў наш прадстаўнік. Разам з Юрым у хуткую села яго жонка, але ён быў у добрым стане, перамяшчаўся на сваіх нагах, толькі калі яму зрэзвалі кайданкі, гэта не вядома дакладна, але здаецца, што яму пашкодзілі руку, бо яна пачала пухнуць.

- расказала нам Ірына Зыль з Беларускага Незалежнага Прафсаюза «Беларуськалій»

Юрыя Корзуна даставілі ў больніцу. Там сабраліся і ягоныя калегі, каб падтрымаць пратэстоўца. Стан шахцёра здаецца быць добрым, далейшыя дзеянні супраць яго пакуль невядомыя.

 яс