Учора студэнты Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наладзілі спевы беларускіх песень у адным з карпусоў. У сеціва нават было выкладзена відэа.
Студэнты тлумачаць гэта тым, што такім чынам яны выказваюць салідарнасць з тымі, хто пратэстуе ў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і насілля.
Пасля гэтага іх адразу пачалі выклікаць для напісання тлумачыльных на імя рэктара.
На ўмовах ананімнасці адна з студэнтак распавяла, што ёй нават патэлефанавалі з дэканату дадому. Пачалі высветляць прычыны спеваў ва ўніверсітэцкім корпусе.
Дзяўчыну гэта таксама абурыла і яна запыталася – ці мае права яна наагул спяваць. Ёй патлумачылі, што такое права мае, але на гэта трэба браць дазвол рэктарата.
Дыскутаваць з ёй не сталі, а папрасілі напісаць тлумачальную на імя рэктара. Як высветлілася пазней, гэта закранула многіх.
Дарэчы, адразу пасля першых мітынгаў пратэсту ў Гродне, у якім бралі ўдзел і студэнты ўніверсітэта імя Купалы рэктар Ірына Кітурка і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік абяцалі, што на студэнтаў не будзе аказвацца ціск па палітычных матывах. Атрымліваецца, што адміністрацыя ўніверсітэта свайго слова не трымае.
Алесь Завіноўскі
слухайце аўдыёфайл
здымак мае ілюстрацыйны характар