Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сталі вядомыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года

10.09.2020 19:03
Беларускую мову як родную пазначылі 54% чалавек.
Аўдыё
  • Алег Трусаў з Таварыства беларускай мовы лічыць, што вынікі суцяшальныя і дазваляюць спадзявацца на лепшае
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Сталі вядомыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Беларускую мову як родную пазначылі 54% чалавек. Гэта на 0,8% больш чым пачдас перапісу 2009 года. Аднак скарацілася колькасць людзей, якія размаўляюць па-беларуску дома. 11 гадоў таму гэтая група складала 30%, зараз – 26%. Алег Трусаў з Таварыства беларускай мовы лічыць, што вынікі суцяшальныя і дазваляюць спадзявацца на лепшае.

слухайце аўдыёфайл

Пратэсты, якія зараз праходзяць у Беларусі, маюць выразна двухмоўны характар. Сімваламі пратэстацыйных акцый сталі лозунгі «Жыве Беларусь» і «Верым, можам, пераможам». Таксама плакаты на беларускай мове сведчаць пра тое, што яна папулярная ў народзе.

аев/вс