Дзесяць з пятнаццаці зарэгістраваных у Беларусі палітычных партый выступілі з супольнай заявай аб неабходнасці правядзення цягам шасці месяцаў новых выбараў прэзідэнта.
Аўтары заявы заклікалі органы дзяржаўнай улады да дыялогу па згаданым пытанні, а таксама да вызвалення ўсіх затрыманых. Таксама ў заяве адзначаецца неабходнасць узбуджэння крымінальных спраў па ўсіх фактах забойстваў, катаванняў, збіцця і затрыманняў для наступнага прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Рыгор Кастусёў, які падпісаў заяву ад імя Партыі БНФ, адзначыў, што разглядае згаданую супольную пазіцыю як крок да агульнацыянальнага дыялогу.
слухайце аўдыёфайл